У расейскім Уладзікаўказе прарвало трубу, па якой падаваўся кісларод у рэанімацыю для хворых на COVID-19. У выніку памерлі 11 пацыентаў.
Усяго ў рэанімацыі ляжаў 71 чалавек, зь іх 13 былі падключаныя да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Раней выпадкі гібелі пацыентаў праз збой у падачы кіслароду фіксаваліся таксама ў іншых рэгіёнах Расеі. У кастрычніку ў Растове пасьля збою ў падачы кіслароду памерлі 13 пацыентаў з каранавірусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надмерная сьмяротнасьць — 32 тысячы чалавек. Улады Беларусі ў шмат разоў заніжаюць статыстыку падчас эпідэміі каранавірусу — дадзеныя ўцечкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія вірусолягі распавялі пра «супэрраспаўсюдніка» каранавірусу: ён заразіў 1500 чалавек