Справу аб сьмерці Шышова могуць палітызаваць — генпракурорка Ўкраіны

Ірына Венядзіктава

Генпракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава заявіла, што не дапусьціць уцягваньня Ўкраіны ў геапалітычныя аспэкты ў расьсьледаваньні сьмерці актывіста беларускай апазыцыі, кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова.

Пра гэта паведамляе «Ўкраінская праўда».

Па словах Венядзіктавай, расьсьледаваньне гэтай справы знаходзіцца пад яе кантролем: «Мы слухаем справу кожны дзень. Чаму інфармацыя не зьяўляецца? Таму што пра гэта казаць рана. Гэтую справу могуць палітызаваць. Я імкнуся як мага менш уцягвацца нават у магчымасьці геапалітыкі».

Асноўнымі вэрсіямі сьмерці Віталя Шышова ўкраінскія сілавікі называюць самагубства і забойства з імітацыяй самазабойства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто забіў Віталя Шышова? Дыскусія экспэртаў