Прэм’ер-міністры Балтыі заклікалі ЭЗ пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму ў сувязі зь мігрантамі

Мігранты ў лягеры ў Руднінкай, Літва

Кіраўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі і Эстоніі 6 жніўня абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай на мяжы зь Беларусьсю і сумесны адказ на «гібрыдную агрэсію» рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і ЭЗ.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ураду Літвы.

Кіраўніца літоўскага ўраду Інгрыда Шыманіце падкрэсьліла, што зьнешняя мяжа ЭЗ зь Беларусьсю, якая кантралюецца дыктатарам, ня можа абысьціся безь фізычнага барʼеру, і што Літва ня бачыць альтэрнатывы яго будаўніцтву.

«Наша прынцыповая пазыцыя заключаецца ў тым, што ЭЗ павінен інвэставаць ва ўзмацненьне аховы сваіх зьнешніх межаў. Адказнасьць за ахову зьнешніх межаў ЭЗ — гэта агульная адказнасьць усяго ЭЗ», — дадала Шыманіце.

У сумеснай заяве пасьля абмеркаваньня сытуацыі зь мігрантамі прэм’ер-міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі заклікалі Раду ЭЗ і партнэраў пашырыць індывідуальныя і сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму, а таксама ўсталяваць новы рэжым санкцый, накіраваны на ўсе бакі, якія ўдзельнічаюць у выкарыстаньні на дзяржаўным узроўні нелегальных міграцыйных патокаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ад 12 мігрантаў да 4112: Як разьвіваўся міграцыйны крызіс

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі «можна загінуць ад рук дыктатара». Міністар замежных спраў Літвы перасьцярог іракцаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Аўтаматныя чэргі не сьціхаюць». Літоўскі праваабаронца расказаў, як выглядае супрацьстаяньне вакол мігрантаў на мяжы