Онлайн-маратон стартуе з 7 па 16 жніўня і прымеркаваны да Году салідарнасьці ў змаганьні зь беларускім рэжымам.
Рэгістрацыя пад спасылкай ТУТ. Некалькі опцыяў: ад удзелу зь бясплатнай заяўкай да варыянту з эксклюзіўнымі падарункамі.
«Наш дэвіз — бяжы, калі яшчэ жывы!», — гаворыцца на адмысловым сайце імпрэзы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Віталь Гуркоў — пра перамогу, радыкалізацыю супраціву, сустрэчу зь Зяленскім і парк КудзінаАфіцыйную прадукцыю прадстаўляе ўганараваны баец муай-тай Віталь Гуркоў. Набыўшы брэндавую прадукцыю, можна дапамагчы палітвязьням і іх сем’ям.
Зорныя амбасадары — плыўцы Аляксандра Герасіменя і Павал Санковіч, баскетбалісткі Алена Леўчанка і Кацярына Сныціна, шматборцы Андрэй Краўчанка і Яна Максімава, спартовы журналіст Дзьмітры Рута, шоўмэн Дзяніс Дудзінскі, грамадзянскі актывіст Андрэй Ткачоў, сябра Кааардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі ды іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Хачу сказаць усім беларусам, каб яны перасталі баяцца». Ціманоўская дала прэс-канфэрэнцыю ў Варшаве. ВІДЭАТаксама пра намер далучыцца да забегу заявіла лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская, якую спартовыя функцыянэры спрабавалі выдварыць з алімпійскага Токіё.
Дыстанцыя забегу сымбалічная — 2 334 мэтры. Менавіта паводле артыкулу 23.34 амаль 40 000 беларусаў летась і сёлета асуджаныя за ўдзел у мірных пратэстах.
«Бяжым у падтрымку лекараў, журналістаў, артыстаў, студэнтаў, рабочых, палітвязьняў, нашых мам і тат, бабуляў і дзядуляў, сяброў і суседзяў. Бяжым за кожнага, хто працягвае маратон Свабоды», — заклікаюць арганізатары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Захаваць здароўе да перамогі». Алякандра Герасіменя — пра «Зборную здаровага ладу жыцьця»Плян арганізатараў:
- 7 жніўня: бяжым у падтрымку дзеячоў культуры
- 8 жніўня: бяжым у падтрымку лекараў
- 9 жніўня: бяжым у Новую Беларусь
- 10 жніўня: бяжым у падтрымку журналістаў
- 11 жніўня: бяжым у падтрымку студэнтаў
- 12 жніўня: бяжым у падтрымку жанчын
- 13 жніўня: бяжым у падтрымку рабочых
- 14 жніўня: бяжым у падтрымку спартоўцаў
- 15 жніўня: бяжым у падтрымку палітвязьняў
- 16 жніўня: бяжым у падтрымку Фонду спартыўнай салідарнасьці.
Каб падтрымаць названыя катэгорыі, дастаткова выбраць бясьпечны маршрут і ў які-хаця зь пералічаных дзён выправіцца на прабежку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ці варта заўзець за спартоўцаў — прыхільнікаў Лукашэнкі? Дыскусія экспэртаў«Мы разам і мы не здаемся! Салідарнасьць — наша сіла!», — канстатуюць ініцыятары маратону.