«Кожны беларус, які можа стаць мішэньню для злачынцаў у сувязі са сваёй грамадзка-палітычнай пазыцыяй, павінен атрымаць асаблівую і надзейную абарону. Служба бясьпекі Ўкраіны і МУС павінны выпрацаваць дакладны альгарытм ацэнкі магчымых рызык, а таксама сыстэму рэагаваньня на гэтыя рызыкі, каб выключыць усякую пагрозу для людзей», — цытуе прэсавая служба Ўладзіміра Зяленскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік МЗС Украіны хоча, каб знайшлі ўсю праўду пра сьмерць беларускага актывіста ў КіевеУ паведамленьні ўдакладняецца, што цяпер вызначаны сьпіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, у дачыненьні да якіх ужо прынятыя адпаведныя меры для ацэнкі рызык, аказаньні дадатковай падтрымкі іх знаходжаньню на тэрыторыі Ўкраіны ды іхнай абароны.
Такое рашэньне ўхвалена ў сувязі з атрыманьнем праваахоўнымі органамі інфармацыі аб магчымых пагрозах шэрагу беларускіх актывістаў, а таксама ў сувязі з трагічнай сьмерцю кіраўніка «Беларускага дому» у Кіеве Віталя Шышова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Amnesty International: сьмерць Віталя Шышова можа быць «зьвязаная зь беларускімі ўладамі»