«Злучаныя Штаты вельмі засмучаныя сьмерцю беларускага актывіста Віталя Шышова ў Кіеве, і мы выказваем глыбокія спачуваньні яго сям’і», — гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ва Ўкраіне.
«Яго сьмерць адбылася на фоне непрымальнай расправы з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі, і мы спадзяёмся на поўнае і дбайнае расьсьледаваньне з боку ўкраінскіх уладаў і ўстанаўленьне прычын і акалічнасьцяў сьмерці», — адзначае амбасада.
Кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова сёньня знайшлі павешаным у парку ў Кіеве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Садраная скура на носе, на левым калене». Украінская паліцыя расьсьледуе дзьве вэрсіі гібелі прадстаўніка Беларускага дому ва ЎкраінеБеларускі дом ва Ўкраіне — некамэрцыйная грамадзкая арганізацыя, якая аказвае дапамогу грамадзянам Беларусі, якія ўцяклі ва Ўкраіну ад палітычнага перасьледу на радзіме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік МЗС Украіны хоча, каб знайшлі ўсю праўду пра сьмерць беларускага актывіста ў Кіеве