Эўразьвяз скрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі супраць Ціманоўскай

Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі

Эўразьвяз рэзка раскрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі за спробу гвалтоўна адправіць з Токіё ў Менск бягуху Крысьціну Ціманоўскую

У Брусэлі віталі рашэньне Польшчы даць 24-гадовай беларускай спартоўцы гуманітарную візу.

«Спроба прымусова рэпатрыяваць Ціманоўскую супраць яе волі — гэта яшчэ адзін прыклад жорсткасьці рэпрэсіўных мераў рэжыму Лукашэнкі», — гаворыцца ў заяве ЭЗ, якую агучыў прадстаўнік прэсавай службы кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ.

«У Менску лічаць магчымым распаўсюджваць гэтыя рэпрэсіі на атлетаў і тым самым парушаць старажытнае правіла: спыняць варожыя дзеяньні ў пэрыяд Алімпійскіх гульняўі». Гэтую заяву апублікавала 2 жніўня прэсавая служба кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэпа Бурэля.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крысьціна Ціманоўская атрымала польскую візу. Яе муж зьехаў ва Ўкраіну. Галоўнае