Эўразьвяз: Не адменім санкцыі, пакуль у Беларусі ня спыняцца рэпрэсіі

Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Пра гэта заявіў кіраўнік дыпляматыі Эўрапейскага Зьвязу Жузэп Бурэль.

«Мы падтрымліваем народ Беларусі і асуджаем усе формы рэпрэсіяў супраць беларускіх грамадзян. Санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні да хаўрусьнікаў рэжыму Лукашэнкі ня будуць адмененыя, пакуль рэпрэсіі ня спыняцца, ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні і не адбудуцца свабодныя і сумленныя выбары», — напісаў ён.

Жузэп Бурэль перапосьціў у сябе ў Твітэры відэакліп Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў (European External Action Service — EEAS) з тлумачэньнямі, якія санкцыі і за што ўвёў Эўразьвяз супраць рэжыму ў Беларусі.

«Пасьля сфальшаваных выбараў 9 жніўня 2020 рэжым Лукашэнкі разьвязаў рэпрэсіі супраць беларусаў. Эўразьвяз ужыў санкцыі супраць рэжыму і падрыхтаваў амбітны эканамічны плян для дэмакратычнай Беларусі. Мы разам зь беларускім народам», — гаворыцца ў відэароліку.

​
XS
SM
MD
LG