Экс-прэзыдэнта Кіргізстану Акаева даставілі ў камітэт нацбясьпекі ў Бішкеку

Аскар Акаеў, былы прэзыдэнт Кіргізстану

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў, які прыляцеў з Масквы ў Бішкек, дастаўлены ў дзяржаўны камітэт нацыянальнай бясьпекі

Акаеў знаходзіўся ў міжнародным вышуку па падазрэньні ў карупцыі на залатарудным радовішчы «Кумтор».

Выданьне 24.kg піша, што Акаеў сам выказаў жаданьне прыехаць у Бішкек і даць паказаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аскар Акаеў: Расея — мая другая Радзіма

Акрамя Аскара Акаева, у вышук на пачатку ліпеня былі абвешчаныя экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, былыя прэм’ер-міністры і іх сваякі.

Аскар Акаеў узначальваў Кіргізстан з 1991 па 2005 год. Ён быў адхілены ад улады ў выніку масавых хваляваньняў. З 2005 года экс-прэзыдэнт знаходзіўся ў Расеі і займаўся навуковай дзейнасьцю.