У Латвіі адзначылі рост зваротаў па палітычны прытулак ад жыхароў Беларусі

Акцыя ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Рыга, Латвія, 10 кастрычніка 2020

Калі раней асноўную масу складалі ўцекачы з Афрыкі, то толькі за апошнія два гады колькасьць просьбаў ад жыхароў Беларусі вырасла да 46. Зь іх 28 чалавек зьвярнуліся ў 2020 і 18 — у 2021 годзе.

Пра гэта паведамілі радыёнавіны ERR.

У цэлым у першым паўгодзьдзі статус уцекача ў Латвіі атрымалі 105 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 1000 у Польшчы, 218 у Літве. Дзе беларусы просяць прытулку


Па словах кіраўніка сакратарыята Фонду грамадзкай інтэграцыі Латвіі Зайгі Пуце, у краіне не чакаюць паўтарэньня сытуацыі на літоўска-беларускай мяжы, дзе штодня ловяць больш за 100 нелегальных мігрантаў, у асноўным зь Іраку і Сырыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Набіць паскудніку морду». Лукашэнка выказаўся пра інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сьцяга ў Рызе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу прывыкнуць, што на акцыях пратэсту паліцыя нас ахоўвае». Тры расповеды пра жыцьцё беларускіх уцекачоў у Латвіі