Ціханоўская сустрэлася з дарадцам Байдэна ў нацыянальнай бясьпецы. Найважнейшае за 20 ліпеня

Сьвятлана Ціханоўская і дарадца прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна Джэйк Салівэн

Падзеі 20 ліпеня

Сьвятлана Ціханоўская ў межах візыту ў ЗША правяла ў Белым доме перамовы з Джэйкам Салівэнам, дарадцам прэзыдэнта Джо Байдэна ў нацыянальнай бясьпецы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская сустрэлася ў Белым доме з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Салівэнам

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед за выказваньне грамадзянамі сваёй думкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Суды і выракі 20 ліпеня: 4 гады ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту

Працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодзённа адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Арышты і ператрусы 20 ліпеня: Актывісту Вінаградаву дадалі новыя 30 сутак пасля 15 дзён арышту

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі журналістаў Алега Груздзіловіча, Інэсу Студзінскую, Алеся Дашчынскага, Ганну Галёту і Ігара Ільяша

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Затрыманых журналістаў Белсату і Свабоды прызналі палітвязьнямі

Знаёмая журналісткі Студзінскай, якая атрымала інфармацыю ад яе сукамэрніцы, што Інэса абвясьціла галадоўку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьняволеная журналістка Інэса Студзінская абвясьціла галадоўку

Былы палітвязень Юры Васкрасенскі расказаў пра сваю ініцыятыву рассылкі лістоў палітвязьням з прапановай падаваць прашэньні аб памілаваньні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Васкрасенскі расказаў, хто перашкодзіў ягонай ініцыятыве амністыі палітвязьняў і што ён прыдумаў узамен

Сусьветная арганізацыя здароўя папярэджвае, што сьвет усё больш аддаляецца ад завяршэньня пандэміі COVID-19

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

САЗ: «Мы ўсё больш аддаляемся ад завяршэньня пандэміі». Эканоміку трасе

Літоўская памежная служба адказала на запыт Радыё Свабода наконт паведамленьня беларускай памежнай службы аб катаваньні мігрантаў, якія перайшлі мяжу Літвы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У сюжэце, які літоўцы назвалі фэйкам, беларуская тэлевізія скарыстала два розныя пераклады для аднаго відэа

Эўрапейскі офіс у пытаньнях прадстаўленьня прытулку (EASO) у жніўні надасьць Літве фінансавую падтрымку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўразьвяз дасьць Літве 10–12 млн эўра на разьвязаньне праблемы міграцыі зь Беларусі