У Нямеччыне паводкі: звыш 40 чалавек загінулі, каля 70 прапалі бязь вестак

Даліна ракі Ар, якая пацярпела ад паводкі мацней за іншыя рэгіёны Нямеччыны

У некалькіх рэгіёнах Нямеччыны апошнія дні ішлі моцныя дажджы. У выніку адразу ў некалькіх фэдэральных землях пачаліся паводкі — у Вэстфаліі, Рэйнлянд-Пфальцы, Саары, шэрагу рэгіёнаў зямлі Гесэн. Таксама паводкі адбыліся ў асобных рэгіёнах Саксоніі.

Паводле стану на 15 ліпеня, улады паведамілі пра 42 загінулых. Каля 70 чалавек прапалі бязь вестак, але абедзьве лічбы могуць яшчэ вырасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд Эўразьвязу абмежаваў працу адгалінаваньня «Паўночнага патоку» ў Нямеччыне