Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Эўразьвязу абмежаваў працу адгалінаваньня «Паўночнага патоку» ў Нямеччыне


Суд Эўразьвязу адхіліў апэляцыю Нямеччыны і падтрымаў патрабаваньне Польшчы абмежаваць на 50 адсоткаў магутнасьць газаправоду Opal — працягу «Паўночнага патоку» па Нямеччыне да мяжы з Чэхіяй.

На падставе прынцыпу энэргетычнай салідарнасьці суд вырашыў, што судовая пастанова зь верасьня 2019 году датычна пазову Варшавы была абгрунтаваная.

У «Паўночнага патоку» дзьве сухапутныя лініі працягу па Нямеччыне — Nel у Нідэрлянды і Opal у Чэхію. Opal падпарадкоўваецца трэцяму энэргапакету ЭЗ, згодна зь якім расейскі «Газпром» можа прэтэндаваць толькі на палову магутнасьці газаправоду.

  • У 2016 годзе Эўракамісія дазволіла «Газпрому» ўдзельнічаць у аўкцыёнах яшчэ на 30 адсоткаў магутнасьці. Рашэньне аспрэчыла Польшча. У 2019 годзе пазоў быў задаволены. Нямеччына падала апэляцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG