Амбасадарка ЗША ў Менску Джулі Фішэр пракамэнтавала апошнія факты масавага перасьледу грамадзкіх арганізацый у Беларусі.
«Колькасьць затрыманьняў павялічваецца з кожнай гадзінай. Бязьлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасьці — адхіленьне для сучаснай Эўропы і прычына міжнароднай ізаляцыі Беларусі», — напісала Джулі Фішэр у твітэры.
Беларускія ўлады не даюць амбасадарцы ЗША Джулі Фішэр візу для ўезду ў краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Адбыліся ператрусы ў офісах прынамсі 19 няўрадавых арганізацый. Больш за дзясятак пацьверджаных затрыманьняў па крымінальных справах. СьпісыГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вясна» адказала на ператрусы і затрыманьні: «Мы ня спынім сваёй праваабарончай дзейнасьці»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Джулі Фішэр у прамове да Дня незалежнасьці ЗША: «Беларусь заслугоўвае свабоды выбару сваёй будучыні»