Затрыманым 9 ліпеня валянтэрам фонду «Страна для жизни» выставілі абвінавачаньні

Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых.

Чацьвярым затрыманым пагражае да 6 гадоў турмы.

Стала вядома, у чым абвінавачваюць затрыманых 9 ліпеня валянтэраў фонду «Страна для жизни», інфармуе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Іх затрымалі падчас «шырокамаштабнай апэрацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў». Сярод затрыманых валянтэраў:

  • 37-гадовая Марына Дуброўская;
  • 41-гадовы Антон Сташэўскі;
  • 46-гадовая Юлія Сырых;
  • 44-гадовая Тацяна Астроўская.

12 ліпеня ім афіцыйна выставілі абвінавачаньні паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня). Па гэтым артыкуле ім пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Усіх чацьвярых затрыманых у справе фонду зьмясьцілі пад варту на два месяцы ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Тым часам у Гомлі працягваецца суд над заснавальнікам каналу «Страна для жизни» Сяргеем Ціханоўскім і групай іншых палітвязьняў. Падрабязнасьцяў судовых паседжаньняў вельмі мала, аднак вядома, што Ціханоўскі віны не прызнае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасівеў, турбуе сэрца, ня есьць сала. Што вядома пра грамадзяніна Расеі, якога будуць судзіць разам зь Ціханоўскім
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Відэаапэратар Ціханоўскага Вяргілій Ушак пакінуў Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Атмасфэра сьпякотная ва ўсіх сэнсах». Што вядома пра суд па «справе Ціханоўскага»