«Па заканчэньні 72 гадзін з моманту затрыманьня на волю ня выйшлі гомельскія актывісты Васіль Палякоў і Ільля Міронаў. У месцах зьняволеньня ўжо каля 3 000 чалавек, якія ўтрымліваюцца з палітычных матываў, у тым ліку намесьнік старшыні АГП Аляксандр Кабанаў, чальцы палітрады Сяргей Альшэўскі і Леанід Судаленка, а таксама сябра Нацыянальнага камітэту Ўладзімер Няпомняшчых», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прысуды берасьцейскім блогерам Пятрухіну і Кабанаву набылі моц. Іх адпраўляюць у калёнііПалітыка і грамадзкага дзеяча Васіля Палякова затрымалі раніцай 8 ліпеня. Падчас ператрусу канфіскавалі сродкі сувязі і інфармацыйныя носьбіты. Праз тры дні пасьля затрыманьня яго не адпусьцілі зь ізалятару, а пазьней прад’явілі крымінальны артыкул, зьвязаны з тэрарызмам.
Няма ніякіх навінаў і ад Ільлі Міронава, якога таксама затрымалі 8 ліпеня. Міронаў раней напісаў блізу 2 тысяч лістоў палітвязьням.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Напісаў 2 тысячы лістоў, занёс дзясяткі кіляграмаў перадач. Хто такі Ільля Міронаў, якога схапіў КДБ«Ідзе чарговая хваля арыштаў, тэрор працягваецца. Палітрада АГП патрабуе спыніць адвольныя затрыманьні, выкраданьні людзей, фабрыкацыі спраў, рэпрэсіі і тэрор у дачыненьні да ўласнага народу, паколькі гэта абвастрае канфлікт у грамадзтве і вядзе да пагаршэньня сытуацыі ва ўсіх сфэрах жыцьця. Замест спробаў зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці рэжыму неабходна шукаць мірны выхад з палітычнага крызісу», — гаворыцца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
8 ліпеня затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятары сама меней 14 журналістаў і грамадзкіх актывістаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Арышты і ператрусы 9 ліпеня: у Менску затрымалі лекарку і адміністратара фэйсбук-суполкі «Письма солидарности»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алесь Бяляцкі: арышты рэдактараў «Нашай нівы» — удар па беларускім сувэрэнітэце