Гросмайстар Кавалёў больш не прадстаўляе Беларусь на турнірах, летась ён выступіў за новыя выбары

Шахматы, ілюстрацыйнае фота

Летась у жніўні Ўладзіслаў Кавалёў быў сярод першых падпісантаў ліста спартоўцаў за свабодныя выбары і супраць гвалту.

Неўзабаве пасьля гэтага спартоўца звольнілі з Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. Пасьля ён адмовіўся выступаць у чэмпіянаце краіны на знак пратэсту супраць парушэньня сваіх канстытуцыйных правоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзіны беларускі шахматыст з топ-100 адмовіўся выступаць у чэмпіянаце краіны 

Як вынікае з паведамленьня на спэцыялізаваным партале chess-news.ru, цяпер насупраць прозьвішча Ўладзіслава Кавалёва ў афіцыйным рэйтынг-лісьце пазначана FIDE (Міжнародная фэдэрацыя шахматаў).

У пачатку гэтага году Ўладзіслаў Кавалёў зьехаў за мяжу, каб «вярнуцца ў свабодную Беларусь», сказаў ён тады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу рабіць выгляд, што нічога не адбываецца», — віцэ-прэзыдэнтка FIDE Анастасія Сарокіна

Сам гросмайстар не камэнтуе зьмены спартовага грамадзянства, хоць пад эгідай FIDE цяпер рыхтуецца да Кубку сьвету ў расейскім Сочы.