Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не магу рабіць выгляд, што нічога не адбываецца», — віцэ-прэзыдэнтка FIDE Анастасія Сарокіна


Віцэ-прэзыдэнтка FIDE, старшыня Беларускай фэдэрацыі шахматаў Анастасія Сарокіна
Віцэ-прэзыдэнтка FIDE, старшыня Беларускай фэдэрацыі шахматаў Анастасія Сарокіна

Кіраўніца Беларускай фэдэрацыі шахматаў, віцэ-прэзыдэнтка FIDE Анастасія Сарокіна ў інтэрвію The Telegraph выказала думку пра падзеі ў Беларусі.

«Я не магу больш рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Я доўгі час падтрымлівала гэтую ўладу, бо бачыла: многае зроблена для разьвіцьця спорту. Але той факт, што выбар людзей ня быў прызнаны, стаў для мяне пунктам невяртаньня», — сказала Анастасія Сарокіна.

Раней яна падпісала ліст спартовай грамадзкасьці. Больш за 250 вядомых спартоўцаў і супрацоўнікаў галіны выступілі з патрабаваньнямі паўторных выбараў прэзыдэнта Беларусі і спыніць гвалт сілавікоў над жыхарамі краіны.

У выпадку ціску, пагроз звальненьнем або парушэньня правоў прадстаўнікоў спорту, якія падпісаліся пад лістом, усе яны будуць дзейнічаць салідарна, аж да адмовы выступаць за зборную краіны або браць удзел у міжнародных і нацыянальных форумах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG