У вырашальным паядынку сыйдуцца зборныя Англіі і Італіі. Гэтай гульнёй завершыцца месяцовы футбольны маратон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што варта ведаць пра футбольны чэмпіянат ЭўропыАнгельскія футбалісты (як і заўзятары) з улікам хатніх сьценаў звышматываваныя — дагэтуль яны ніколі не выйгравалі кантынэнтальнага першынства.
Дый наогул цэлых 55 гадоў ад моманту трыюмфу на чэмпіянаце сьвету 1966 году, які прымала Вялікая Брытанія, ім не ўдавалася прабіцца ў фінал буйнога турніру.
Ангельцы адзначаюць рэалізаваны момант у матчы з камандай Даніі 7 ліпеня
Італія ў фінале чэмпінату Эўропу гуляла ў 2012 годзе, дзе прайграла Гішпаніі, а чэмпіёнскае званьне здабыла таксама вельмі даўно — ажно ў 1968 годзе.
За фінальным матчам у Лёндане будуць назіраць больш за 60 000 заўзятараў, пераважна зборнай Англіі.