Пад забарону трапілі пераважна тэхнічныя прылады.
На сайце pravo.by апублікаваны сьпіс рэчаў, якія забаронена праносіць на аб’екты органаў унутраных спраў.
У сьпіс уключаныя:
- сродкі мабільнай і іншай сувязі;
- прылады, якія выкарыстоўваюцца для перадачы дадзеных па дротавых і бяздротавых каналах сувязі;
- гука- і відэазапісвальныя прылады;
- фотаапаратура;
- ноўтбукі;
- пляншэты;
- электронныя запісныя кніжкі;
- буйнагабарытныя прадметы;
- наркотыкі;
- алькагольныя напоі і піва.
Варта адзначыць, што большасьць гэтых прадметаў былі пад забаронай для праносу і раней, аднак цяпер МУС упарадкавала пералік, а таксама дадало ў сьпіс забароненых прадметаў піратэхніку і радыяактыўныя рэчывы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне не зламаюць, я моцная». Паштарку, якая абнародавала адрасы сілавікоў, адправілі ў арыштны дом ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі паказалі новыя сродкі для разгону пратэстоўцаў: электраабцугі, шокеры, шчыты з лазэрнай лінзай і гукавой хваляй