Разглядалася дзьве рэзалюцыі — адносна Украіны і Крыму і «Агульны падыход да іншадумства ў Беларусі». Дэлегацыя Расеі выступала супраць уключэньня другой рэзалюцыі ў парадак дня, а потым і зусім пакінула пасяджэньне, абвінаваціўшы асамблею ў парушэньні рэглямэнту.
Віцэ-сьпікер Дзяржаўнай думы расеі Пётр Талстой выказаўся «супраць палітызацыі падзеяў у Беларусі» і прыгразіў пакінуць залю пасяджэньняў, калі беларускае пытаньне будзе ўключанае ў парадак дня.
У выніку за рэзалюцыю па Ўкраіне і Крыме прагаласавалі 126 членаў асамблеі, па Беларусі — 122 з 323 парлямэнтароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутату Савіных не далі візу для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭПаводле інфармацыі sputnik.by, беларуская дэлегацыя таксама пакінула пленарнае пасяджэньне. У яго рабоце прадстаўнікі Беларусі бралі ўдзел у онлайн-фармаце.