«Нішто ня можа быць па-за палітыкай». Што кажа фэльчарка-чэмпіёнка пра сваё звальненье. Відэа

Фэльчарка Наста Калашнікава

Фэльчарцы хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі ў муай-тай Анастасіі Калашнікавай не працягнулі кантракт. Пра сьпісы на звальненьне, падыход «ну вы же сами всё понимаете» і недахоп кадраў у мэдыцыне Анастасія Калашнікава расказала Свабодзе.