Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіёнцы Беларусі ў адзінаборствах не працягнулі кантракт на пасадзе фэльчаркі хуткай дапамогі


Машыны хуткай дапамогі
Машыны хуткай дапамогі

Фэльчарцы хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі ў муай-тай Анастасіі Калашнікавай не працягнулі кантракт.

Пра гэта Анастасія Калашнікава паведаміла дзяўчынў сваім Instagram.

Калашнікава працавала на 6-й падстанцыі хуткай мэдычнай дапамогі і займалася ўсходнімі адзінаборствамі.

«Я сутыкалася з многімі дзіўнымі рэчамі. Можна быць якім заўгодна спэцыялістам: не выходзіць на працу з прычыны запою або піць на працы; зьневажаць калегаў і гарлапаніць на ўсіх навокал, уключна адміністрацыю; пісаць выдуманыя дыягназы. Цудоўнае месца для палёту фантазіі. Але галоўнае, быць верным цару, бо цар падорыць шкарпэтку. Але ж мы ведаем, што ў казцы гэта было добра. Таму што Добі, нарэшце, стаў свабодным», — так пракамэнтавала яна тое, што адбылося.

У студзені фэльчарку затрымалі каля сталічнай станцыі мэтро «Пушкінская», калі яна праходзіла побач зь дзяўчатамі, якія ставілі лямпадкі на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Яе пакаралі штрафам у памеры 870 рублёў паводле «народнага артыкулу» 23.34.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG