Жыхару Менску далі 15 сутак за фота прапагандыста, адасланае блогеру Матольку

У сярэдзіне траўня блогеру Антону Матольку чытач даслаў фатаздымак Аляксандра Бянько, датычнага да каналу «Жёлтые сливы»: Бянько стаяў на касе ў краме. Матолька апублікаваў фота ў сваім тэлеграм-канале.

Як паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), на адным з прапагандысцкіх тг-каналаў зьявілася інфармацыя, што аўтар гэтых здымкаў затрыманы. Пазьней у гэтым жа канале паведамілі, што «злачынцу» завуць Андрэй Антонаў.

Паводле БАЖ, 28 чэрвеня суд Маскоўскага раёну Менску за здымак, адасланы Матольку, пакараў Антонава 15 суткамі арышту паводле артыкула 19.1 КаАП(«дробнае хуліганства»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ці ўсе ў камэры жывыя?» Пасьля 30 дзён арышту на волю выйшла журналістка Глафіра Жук
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і штрафы 29 чэрвеня: пэнсіянэрку арыштавалі на 15 «сутак» за бел-чырвона-белыя сэрцайкі