Праз магутны пажар у Ганконгу патанулі 10 караблёў

Ілюстрацыйнае фота

На пірсе адбыўся магутны пажар, які ахапіў 16 караблёў, адзін чалавек моцна пацярпеў.

Пажар адбыўся ў нядзелю, 27 чэрвеня, каля 2.30 мясцовага часу. Агонь зьліквідавалі праз шэсьць гадзін.

Прынамсі 10 вадаплаваў патанулі.

Падчас пажару ратавальнікі выцягнулі 35 чалавек з ахопленых агнём караблёў. Адзін чалавек шпіталізаваны. Прычыны пажару высьвятляюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Лукомскай ДРЭС, спыніліся цэхі на «Нафтане» і «Паліміры»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Інданэзіі загарэўся паром, людзям удалося ўратавацца. Відэа