Два з паловай дні безь мігрантаў зь Беларусі ў Літве скончыліся затрыманьнем чарговай групы

Сямёх іракцаў, якія перайшлі беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктам пропуску, затрымалі а 2-й гадзіне ночы ў Ігналінскім раёне. Усе яны папрасілі прытулку ў Літве, паведамілі літоўскія памежнікі.

Усяго зь Беларусі ў Літву сёлета трапілі 515 нерэгулярных мігрантаў. Зь іх 336 іракцаў, 46 іранцаў, 42 сырыйцы. 39 беларусаў, 17 расейцаў, 11 туркаў, 10 шрыланкійцаў, а таксама таджыкі, аўганцы, емэнцы, эгіпцяне і самаліец. За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 мігранта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахоўваць мяжу зь Беларусьсю Літве дапамогуць супрацоўнікі агенцтва ЭЗ у справе бясьпекі зьнешніх межаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ахова газам страляла». Мігрант зь літоўскага лягеру пра канфлікт паміж уцекачамі і адміністрацыяй і ўмовы пражываньня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзеце самі іх есьці і лавіць». Лукашэнка гадамі браў у Эўразьвязу дзясяткі мільёнаў эўра на ўзмацненьне мяжы