Расьследаваньне крымінальных спраў у дачыненьні да Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі працягваецца, паведаміў Сьледчы камітэт.
«Абвінавачаныя даюць пасьлядоўныя прызнальныя паказаньні, — гаворыцца ў паведамленьні. — У адпаведнасьці з заканадаўствам яны зьвярнуліся з хадайніцтвам аб заключэньні дасудовага пагадненьня аб супрацоўніцтве са сьледзтвам. У хадайніцтве абавязаліся аказваць садзейнічаньне ў расьсьледаваньні, выкрыцьці саўдзельнікаў, ажыцьцяўленьні ўсяго магчымага для загладжваньня шкоды, прычыненай злачынствамі. Пасьля разгляду звароту аб зьмене меры стрыманьня сьледзтва палічыла магчымым зьмяніць яе на хатні арышт».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рамана Пратасевіча і Софʼю Сапегу перавялі пад хатні арыштЖурналіста Рамана Пратасевіча і студэнтку Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня ў выніку прымусовай пасадкі ў Менску самалёта кампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Драма Пратасевіча як мадэль паводзінаў для іншых палітвязьняўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Для каго паказалі Пратасевіча на «прэс-канфэрэнцыі» і чаму яго словы няшчырыя. Апавядаюць яго сябар, былы сілавік і палітолягГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
АБСЭ: тэлевізійныя «прызнаньні» Пратасевіча і Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд