Вальжына Морт атрымала найвялікшую ў Канадзе прэмію за паэзію

Вальжына Морт

Як паведаміў канадзкі сайт Open book, Вальжына Морт, якая цяпер жыве ў Злучаных Штатах, узнагароджаная за кнігу паэзіі Music for the Dead and Resurrected (Музыка для мёртвых і ўваскрэслых).

Прэмія Грыфіна — найвялікшая паэтычная прэмія ў Канадзе. Штогод яна ўручаецца аднаму канадзкаму паэту (сёлета гэта Канісія Любрын) і аднаму замежнаму паэту за кнігу на ангельскай мове.

У сьнежні 2020 году зборнік Вальжыны Морт «Музыка для мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва Farrar, Straus & Giroux) быў названы аглядальніцай New York Times Элізай Габэрт у ліку васьмі найлепшых кніг паэзіі году.

  • Вальжына Морт нарадзілася ў Менску, жыве ў ЗША, дзе выкладае ў Карнэльскім унівэрсытэце. Піша па-беларуску і па-ангельску. Яе кнігі выходзілі ў Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Швэцыі. Морт — ляўрэатка міжнароднай літаратурнай узнагароды «Крышталь Віленіцы» (Славенія, 2005), літаратурнай узнагароды для ўсходнеэўрапейскіх аўтараў Burda Preis (Нямеччына), літаратурнай узнагароды Бэс Гокін (Bess Hokin Prize) ад амэрыканскага часопіса Poetry.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вальжына Морт: «Тое, што адбываецца ў Беларусі — сапраўдная паэзія, увасобленая ў цэлай краіне»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выйшла дзьвюхмоўная «Анталёгія беларускае паэтычнае рэвалюцыі»