Сетка піцэрый «Піца Тэмпа» адмовілася выкарыстоўваць для аднаго са сваіх папулярных гатункаў назву Tut.by.
На гэта зьвярнуў увагу адзін з заснавальнікаў і ўласьнікаў парталу Кірыл Валошын. У мэню ўстановы піца з такой назвай трымалася больш за 10 гадоў і карысталася добрым попытам.
Як адзначыў ён у сваім допісе на Facebook, «крамольная піца» Tut.by атрымала новую назву — «Тэмпа».
«Цяпер са смакам фобіі. Дзякуй за падтрымку», — напісаў Кірыл Валошын.
У пераліку прапаноў на сайце pizzatempo.by гатунак Tut.by ад нядаўняга часу сапраўды адсутнічае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая бабуля сядзела тут падчас нацысцкай акупацыі». Рэдактарка Tut.by Марына Золатава дала першае інтэрвію зь СІЗАУ сярэдзіне траўня сілавікі ўчынілі атаку на офіс рэдакцыі і жыльлё работнікаў парталу Tut.by. Доступ да сайту заблякавалі, паўтара дзясятка творчых і тэхнічных супрацоўнікаў затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tut.by — як ствараўся і чым важны найбуйнейшы беларускі партал ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнаму інжынэру Tut.by выставілі абвінавачаньне, ёй пагражае да 7 гадоў турмы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы вымушаныя звольніць фактычна ўсіх». Гутарка з адным з уласьнікаў Tut.by