Яшчэ адзін зьняволены праглынуў лыжку на знак пратэсту супраць турэмнай адміністрацыі

Дзьмітры Кулакоў

Дзьмітры Кулакоў праглынуў лыжку, бо яго беспадстаўна пазбавілі спатканьня зь сям’ёй. Гэта ўжо трэці палітвязень за апошнія дні, які пайшоў на такі адчайны крок.

30-гадовы Дзьмітры Кулакоў з Шуміліна быў асуджаны на 3,5 года «хіміі» за пагрозу гвалту і абразу — нібыта ён абражаў і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў інтэрнэце. Напярэдадні сустрэчы з жонкай і сынам, адным з дваіх сваіх дзяцей, адміністрацыя ўстановы зь невядомых прычын пазбавіла яго спатканьня зь сям’ёй. На знак пратэсту палітвязень праглынуў мэталічную лыжку, піша «Белсат».

Дзьмітрыя, сярод іншага, зьмясьцілі ў карцар на 10 дзён.

Раней на адчайны крок пайшоў міліцыянт Дзьмітры Кулакоўскі. Ён праглынуў лыжку, каб да яго выклікалі лекара. Таксама мэталічныя прадметы глытаў і Арцём Анішчук у магілёўскай калёніі, каб яго перасталі катаваць. Акрамя таго, 1 чэрвеня ў судзе спрабаваў забіць сябе палітвязень Сьцяпан Латыпаў. Яго ўратавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога міліцыянта Кулакоўскага з «сутак» адправілі адразу на «хімію»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі абверглі, што ў калёніі катуюць палітвязьня, але прызналі, што ён глытаў мэталічныя прадметы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены Латыпаў спрабаваў парэзаць горла ў залі суду. Яго праапэравалі ў шпіталі. Кажуць, што пагрозы жыцьцю ўжо няма