Патрыярх Кірыл звольніў Горадзенскага архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт і падтрымаў пратэстоўцаў

Звольнены япіскап Горадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Кішчанка)

Раней Сынод Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату прыняў рашэньне пазбавіць пасады архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Кіраўнік РПЦ зацьвердзіў гэтае рашэньне.

Кіраўніцтва РПЦ у Маскве разгледзела рапарт мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Веніяміна адносна пазбаўленьня пасады архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага.

Сынод Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату прыняў рашэньне пазбавіць пасады архіяпіскапа Горадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Ён быў адзіным зь беларускіх праваслаўных герархаў, хто публічна асудзіў гвалт і падтрымаў пратэстоўцаў.

У Маскве ўхвалілі такое рашэньне. Архіяпіскап Арцемій накіраваны ў Менск, а на яго пасаду прызначылі япіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія. Замест яго Слуцкую эпархію часова ўзначаліць патрыяршы экзарх Беларусі Веніямін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горадзенскага архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт і падтрымаў пратэстоўцаў, зьнялі з пасады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Менску вырашылі паставіць помнік мітрапаліту Філарэту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства