Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла, што пра вызваленьне актывістаў незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі прасіў першы прэзыдэнт, цяперашні кіраўнік Рады бясьпекі Казахстану Нурсултан Назарбаеў.
Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, гэтая просьба прагучала падчас размовы Лукашэнкі і Назарбаева ў сярэдзіне красавіка.
«Дык вось пытаньне вызваленьня некаторых дзеячоў беларускага Саюзу палякаў абмяркоўвалася менавіта тады, — цытуе БелТА Натальлю Эйсмант. — І менавіта Нурсултан Абішавіч за іх прасіў, пасьля чаго было прынята гэтае рашэньне».
Эйсмант дадала, што Лукашэнка ні з кім не абмяркоўваў гэтае пытаньне «на польскай» мове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з вывезенымі зь Беларусі актывісткамі Саюзу палякаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьняволенага журналіста Пачобута, які праходзіць у «польскай справе», паставілі на ўлік за «экстрэмізм»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Казахстане паліцыя затрымала аўтара сатырычнага блогу ў Інстаграме