Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, у гэты дзень будуць адзначаць «дзень народнага адзінства».
Як піша ТГ-канал прэс-службы Лукашэнкі, выходным гэты дзень ня будзе.
17 верасьня 1939 году — пачатак паходу савецкай арміі на ўсходнія ваяводзтвы Польшчы, дзе жылі беларуская і ўкраінская нацыянальныя меншасьці. Перад гэтым 1 верасьня на Польшчу напала нацыстоўская Нямеччына. Паміж СССР і Нямеччынай у жніўні 1939 году была падпісаная дамова аб новых межах і сфэрах уплыву ва Ўсходняй Эўропе («пакт Молатава-Рыбэнтропа»).
Пасьля таго як Нямеччына і СССР разграмілі Польшчу, Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Навошта ўлады распачалі антыпольскую кампаніюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што ня так з тэмай «народнага адзінства»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Якім быць дню народнага адзінства