Новазэляндзкая кампанія Ravensdown адмовілася ад беларускіх калійных угнаеньняў

Belarus - Salihorsk

Кампанія Ravensdown, якая пастаўляе каля паловы ўсіх угнаеньняў у Новую Зеляндыю, мяняе крыніцу паставак, паведаміла навазэляндзкае выданьне Stuff.

Кампанія мяняе беларускага пастаўшчыка на канадзкага, «паколькі яна бачыць рост напружанасьці ў Беларусі».

Як патлумачыў прэсавы сакратар Ravensdown Гарэт Рычардс, краінаў, якія экспартуюць калійныя ўгнаеньні, параўнальна няшмат — гэта Канада, Нямеччына, Расея і Беларусь.

Ён падкрэсьліў, што кампанія ўважліва сочыць за сытуацыяй і будзе прытрымлівацца парадаў Міністэрства замежных справаў і гандлю, калі стан справаў зьменіцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: Эўразьвяз ад заўтра забароніць палёты беларускіх авіякампаній у ЭЗ