Кіраўнікі бясьпекі Беларусі і Расеі дамовіліся пра сумесную працу супраць «дэструктыўнай дзейнасьці Захаду»

Сяргей Нарышкін

Рабочая сустрэча Івана Тэртэля і Сяргея Нарышкіна прайшла 3 чэрвеня ў Віцебску.

У Віцебску 3 чэрвеня адбылася рабочая сустрэча дырэктара Службы замежнай выведкі Расеі Сяргея Нарышкіна і старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Івана Тэртэля, піша БелТА.

«СЗВ Расеі і КДБ Беларусі ў духу традыцыйна братэрскіх адносінаў дамовіліся аб вядзеньні сумеснай працы для супрацьдзеяньня дэструктыўнай дзейнасьці Захаду, нацэленай на дэстабілізацыю палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сытуацыі на прасторы Саюзнай дзяржавы», — адзначаецца ў паведамленьні.

На сустрэчы адзначылі важнасьць кансалідацыі намаганьняў ва ўмацаваньні патэнцыялу Масквы і Менску ў «справе супрацьстаяньня глябальным выклікам і новым пагрозам бясьпекі» саюзнай дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Макей: «Застаюцца няўзгодненымі дзьве саюзныя праграмы з 28»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стан Пуціна вельмі кепскі. Лукашэнка спадзяецца яго перажыць», — расейскі палітоляг Салавей
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-камандзір «Азова» абвяргае КДБ: Пратасевіч не ваяваў на ўсходзе Ўкраіны, а працаваў як журналіст