Ціханоўскую запрасілі ў Вашынгтон, Латыпава перавезьлі ў ізалятар. Найважнейшае за 2 чэрвеня.

Сьвятлана Ціханоўская з сэнатарамі Робам Портманам (справа) і Джын Шахін (зьлева)

Асноўныя падзеі 2 чэрвеня.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні вынес выракі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні, якая адбылася год таму і скончылася затрыманьнем блогера Сяргея Ціханоўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 2 да 4 гадоў калёніі. Суд у Горадні вынес выракі фігурантам «справы Ціханоўскага»

Пасьля апэрацыі сілавікі вывезьлі палітвязьня Сьцяпана Латыпава, які напярэдадні ўчыніў спробу самагубства ў судзе, са шпіталя ў сьледчы ізалятар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Латыпава пасьля спробы суіцыду перавезьлі са шпіталя ў СІЗА-1 

Амэрыканскія сэнатары Джын Шахін, Крыс Мэрфі і Роб Портман прыбылі ў Вільню, каб сустрэцца зь Ціханоўскай і «задэкляраваць падтрымку беларускаму народу». Гадзінная сустрэча прайшла ў віленскім аэрапорце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія сэнатары сустрэліся ў Вільні зь Ціханоўскай і запрасілі яе ў Вашынгтон

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паказаў відэа, на якім зафіксавана, як беларускія памежнікі спрабуюць схаваць факт незаконнага перасячэньня мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі хаваюць сьляды нелегальнай міграцыі ў Літву: гэта зьнялі на відэа

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка падаў заяву ў Пракуратуру ў Варшаве. У заяве гаворыцца пра пагрозы фізычнай расправы і падрыхтоўкі акта міжнароднага тэрарызму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка падаў заяву супраць Лукашэнкі ў Пракуратуру Польшчы

Беларускія эмігранты ў Польшчы не выключаюць блякаваньня мяжы зь Беларусьсю для грузавога транспарту. Такім чынам яны заклікаюць Эўразьвяз хутчэй увесьці эфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка ініцыяваў мітынгі і намётавы лягер на польскім баку мяжы зь Беларусьсю

Будуць судзіць жанчыну, якая здавала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Менску, заключыўшы зь ёй дамову на два гады. Але пасьля жнівеньскіх падзей уласьніца кватэры перадумала.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мянчанцы пагражае 2 гады турмы, бо перадумала здаваць кватэру дзяржабвінаваўцы Аліне Касьянчык

1 чэрвеня 2021 году пасьля доўгай хваробы памёр заштатны клірык Менскай япархіі протаярэй Фёдар Крыванос.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр сьвятар Фёдар Крыванос, дасьледнік рэпрэсій бальшавікоў супраць духавенства