Чартэрныя рэйсы зь Беларусі ў Турэччыну і Эгіпет перакладваюць праз Расею

Пляжны адпачынак, ілюстрацыйнае фота

Турыстычныя кампаніі ў разгар сэзону ня хочуць губляць кліентаў і спрабуюць пераарыентаваць транзыт авіячартэраў з паветранай прасторы Ўкраіны на Расею.

Так, адзін з найстарэйшых беларускіх апэратараў Sakub на сваёй старонцы ў Facebook інфармуе, што палётная праграма ў напрамках Турэччыны і Эгіпту застаецца ў сіле і будзе адбывацца са зьмяненьнем маршруту руху — праз паветраную прастору Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: рэйсам з Эўропы дазволяць лятаць у Расею ў абыход Беларусі

Ці адаб’ецца павелічэньне часу палёту на цэнах тураў, не ўдакладняецца. Але ў кампаніі зьвяртаюць увагу на карэктывы ў раскладзе рэйсаў. Таму кліентам настойліва раяць абавязкова правяраць дзень вылету.

Краіны Эўразьвязу і Ўкраіна забаранілі беларускім авіяперавозчыкам залятаць у іх паветраныя калідоры праз інцыдэнт з прымусовай пасадкай у Менску самалёта авіякампаніі Ryanair, падчас якога затрымалі журналіста Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Соф'ю Сапегу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым можа пагражаць Беларусі пасадка самалёта Ryanair у Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агенцтва Эўрапейскага зьвязу ў бясьпецы авіяпералётаў загадала абмінаць паветраную прастору Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна цалкам закрывае сваю паветраную прастору для Беларусі, ня будзе і транзыту