Цапкала прапанаваў сабраць на прэмію за арышт Лукашэнкі 11 мільёнаў эўра

Валер Цапкала

За два дні збору сабрана больш за  126 тысяч эўра.

Экс-прэтэндэнт у кандыдаты на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 году Валер Цапкала раскрыў падрабязнасьці збору грошай, які ён назваў «Усё або нічога». За арышт Лукашэнкі абяцаюць €11 млн, выплату асобе ці групе асоб зробяць бясьпечнай транзакцыяй, за якую адказвае юрыдычная асоба ў эўрапейскай юрысдыкцыі.

Такой сумай узнагародзяць прадстаўнікоў сілавых органаў ці грамадзянскай супольнасьці, якія спрычыняцца да затрыманьня і арышту, як кажа Цапкала. «злачынцы № 1».

«Чалавека, які ў нашай краіне асацыюецца з фальсыфікацыяй выбараў, агромністай колькасьцю забойстваў і выкраданьняў, які зьдзейсьніў шмат злачынстваў супраць чалавечнасьці, у прыватнасьці, катаваньні, незаконныя дэпартацыі і многія рэчы, якія мы абавязкова даведаемся», — заявіў Цапкала.

Грошы зарэзэрвуюць, а затым, у выпадку арышту Лукашэнкі, пакладуць на адмысловы рахунак. Цапкала выказаў спадзеў, што ўнутры сыстэмы шмат людзей, якія выступаюць за народ і якія разумеюць, хто прычына апошніх бедаў беларусаў.

За два дні збору грошай 225 чалавек ахвяравалі на арышт Лукашэнкі. Агульная сума перавысіла €126 тысяч. Плятформа працуе нестабільна і сабраная сума істотна мяняецца ў розны бок цягам дня.

Сума, сабраная на прэмію за арышт Лукашэнкі на 17:00 27 траўня 2021 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпікерка Сэйму Літвы пра сытуацыю ў Беларусі: Такія рэжымы ня падаюць пасьля першага ўдару
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму эканамічныя санкцыі Вялікабрытаніі супраць афіцыйнага Менску былі б магутным ударам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палітычная сьмерць Лукашэнкі ад тысячы стратэгічных, палітычных парэзаў», — Натальля Каляда — пра падрыхтоўку да суду ў Гаазе