Напярэдадні ў прысутнасьці мэра гораду Мартыньша Стакіса яго замянілі на гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг. Гарадзкі галава Рыгі напісаў у сваім акаўнце у сетцы Twitter:
«Прэзідэнт IIHF папрасіў замяніць (бел-чырвона-белы)беларускія сьцягі свабоды на рэжымныя - альбо выдаліць сцягі IIHF. Мы павінны выбраць бакі - людзей, якія імкнуцца да свабоды, альбо дыктатара. Мы прыступім да выдалення сцягоў IIHF».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У цэнтры Рыгі, дзе адбываецца чэмпіянат сьвету па хакеі, дзяржаўны беларускі сьцяг замянілі на бел-чырвона-белы. ВІДЭАМэр Рыгі адказаў кіраўніку IIHF Рэнэ Фазэлю, які пазыцынуе сябе «даўнім сябрам Лукашэнкі», што бел-чырвона-белыя сьцягі застануцца на месцы, а замест гэтага здымуць сьцягі IIHF.
«Чэмпіянат сьвету ў хакеі — гэта, перш за ўсё, сьвята для спартоўцаў, аматараў хакея, жыхароў Латвіі. Але мы ня можам забыцца, што ўсяго ў некалькіх сотнях кілямэтраў саджаюць самалёт з пасажырамі краін Эўразьвязу, а людзей катуюць і забіваюць. Рэжым, які ўчыняе такія злачынствы, паводзіць сябе як бандыт на нацыянальным, а цяпер і на міжнародным узроўні», — падкрэсьліў Мартыньш Стакіс 23 траўня падчас замены сьцягоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэнэ Фазэль назваў непрымальнай замену афіцыйнага сьцяга на бел-чырвона-белы падчас хакейнага чэмпіянату ў РызеЁн дадаў, што атрымаў дзясяткі тысяч дапісаў з усяго сьвету, у якіх выказваецца падзяка за дэманстрацыю бел-чырвона-белага сьцяга вольнай Беларусі. Па яго словах, IIHF атрымала б яшчэ больш падзякаў, каб выказала падтрымку беларускаму народу ў гэтыя цяжкія часы.
Раней прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левіц назваў замену сьцяга Беларусі ў Рызе «адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сыгналам аб тым, што Латвія не прызнае кіроўны рэжым у Беларусі».
Дыпляматычны канфлікт вакол сьцяга
21 траўня ў Латвіі стартаваў хакейны чэмпіянат сьвету. Адпачатку турнір плянаваўся ў Рызе і Менску, аднак праз палітычную сытуацыю беларускую частку анулявалі.
У цэнтры Рыгі ўсталяваныя сьцягі краінаў-удзельніц чэмпіянату. 24 траўня мэр Рыгі Мартыньш Стакіс разам зь міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замянілі дзяржаўны сьцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з Пагоняй.
Пасьля гэтага надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Латвіі ў Беларусі Эйнарсу Сэманісу ўлады Беларусі запрапанавалі на працягу сутак пакінуць Менск. У адказ Латвія абвясьціла, што высылае з краіны амбасадара Беларусі і ўсіх дыпляматаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зь Беларусі высылаюць амбасадара Латвіі і дыпляматаў, Латвія адказала сымэтрычнаНапярэдадні старту спаборніцтваў Рэнэ Фазэль расказваў у падкасьце Eisbrecher, чаму шкадуе пра адмену гульняў у Менску. У прыватнасьці, ён паўтарыў свой тэзіс, што спорт «мог бы зблізіць уладу і апазыцыю ў Беларусі».
«Мы з Лукашэнкам даўно ведаем адзін аднаго, разам гулялі на аматарскіх турнірах, я быў судзьдзёй. Ён неверагодна адданы спорту. А потым паўстала гэтая дурная гісторыя з выбарамі ў жніўні. Падчас нашай размовы сказаў мне: „Я ведаю, у якой сытуацыі знаходзіцца твая асацыяцыя, і дапускаю, што табе прыйдзецца прыняць рашэньне...“ Урэшце, гэта сапраўды залежыць ня толькі ад мяне, а і ад краін-удзельніц. Я ведаў, што паўночныя краіны (Фінляндыя, Нарвэгія, Данія, Швэцыя) зазнаюць палітычны ціск, што, на мой погляд, вельмі дрэнна», — адзначыў Рэнэ Фазэль.