Бальшыню супрацоўнікаў незалежных СМІ увечары таго ж дня адпусьцілі, але некаторых пакінулі за кратамі да суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што з журналістамі недзяржаўных СМІ, якіх затрымалі 18 траўня каля офісу Tut.by21 траўня, калі заканчваліся дазволеныя 72 гадзіны ўтрыманьня ў ізалятары на Акрэсьціна, судзьдзя Маскоўскага раёну Тацяна Матыль прысудзіла 15 дзён арышту журналісту газэты «Белорусы и рынок» Арцёму Маёраву. Пакаралі яго паводле артыкулу «дробнае хуліганства».
У пратаколе адзначаецца, што міліцыянт нібыта хацеў правесьці з журналістам «прафіляктычную размову», а той «пачаў лаяцца і размахваць рукамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
13 затрыманых, дзіўная справа з ПВТ. Што адбываецца вакол Tut.by — у пытаньнях і адказахДагэтуль невядомы статус амаль паўтара дзясятка затрыманых супрацоўнікаў парталу Tut.by і зьвязаных зь ім кампаній, якіх пасьля трох сутак затырманьня мусяць або адпусьціць, або прад'явіць абвінавачаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Журналістку Tut.by Адар’ю Гуштын выклікалі на допыт у ДФР