5 гадоў турмы адміністратару чату «Палігон»; заблякавалі доступ да сайту дапамогі пацярпелым. Найважнейшае за 17 траўня

Анатоль Лябедзька

Падзеі 17 траўня

17 траўня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску абвясьцілі прысуд палітвязьню Аляксандру Раентаву

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 17 траўня: 5 гадоў турмы адміністратару чату «Палігон», закрыты працэс над прафсаюзным актывістам

Спрэчкі ў справе аб штурханіне на пікеце Ціханоўскай у Горадні год таму прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 17 траўня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор запрасіў для фігурантаў «справы Ціханоўскага» ў Горадні ад 2 да 4 гадоў калёніі

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітыка Анатоля Лябедзьку асудзілі на 30 сутак арышту

Асудзілі журналістку парталу Tut.by Любоў Касьпяровіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Tut.by прысудзілі 15 сутак арышту. Яе схапілі перад судом студэнтаў

У Менску ў судзе Савецкага раёну судзілі затрыманых каля Цнянскага вадасховішча раварыстаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 12 сутак. Судзяць затрыманых у Менску раварыстаў

Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да сайту інфармацыйнага цэнтру дапамогі пацярпелым Probono.by

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі доступ да сайту дапамогі пацярпелым і арыштаваным Probono.by

Палітычная рада АГП патрабуе ад судзьдзяў і сілавікоў спыніць перасьлед беларусаў за выказваньне сваіх думак і грамадзянскую пазыцыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаная грамадзянская партыя зьвярнулася да сілавікоў і судзьдзяў

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі з пачатку траўня не пастаўляюць нафту на Наваполацкі НПЗ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інтэрфакс: Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі ў траўні перасталі пастаўляць нафту на «Нафтан»

Лідзкія памежнікі чарговы раз выявілі беспілётны лятальны апарат паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія памежнікі заявілі, што спынілі бесьпілётнік на мяжы зь Літвой

Трохтыднёвыя манэўры «Вясновы шторм» пройдуць з 17 траўня па 5 чэрвеня ў Эстоніі з удзелам вайскоўцаў з баявой групы NATO

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эстоніі пачаліся вучэньні NATO. Якія яшчэ вучэньні альянсу ў Эўропе непакояць афіцыйны Менск