У Гомлі непаўналетняга палітвязьня Мікіту Залатарова пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе за напад на супрацоўніка СІЗА, паведамілі «Сильные новости».
Бацька Мікіты Міхаіл апавёў, што сын выглядае схуднелым і бледным. Яго дагэтуль трымаюць у камэры аднаго.
Паразмаўляць зь ім не дазволілі. Мікіта толькі пасьпеў сказаць, што больш ня можа трываць: калі застанецца ў камэры адзін — ён ня вытрымае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Спаць не даюць, голымі ставяць у калідоры». Затрыманых каля суду над Севярынцам журналістаў, арыштавалі на 20 дзёнПадлетка затрымалі 11 жніўня 2020 году. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» і незаконных дзеяньнях з гаручымі рэчывамі («кактэйлямі Молатава»).
Падчас утрыманьня ў СІЗА падлетак, які хварэе на эпілепсію, скардзіўся, што міліцыянты і супрацоўнікі ізалятара яго білі. На судзе ён заяўляў, што яму не даюць лекаў і кажуць: «Ты палітычны, здохнеш».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За тры гадзіны для Мікіты Залатарова і ягонай сям’і сабралі 4000€ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хлопца, які адмовіўся ад прэзыдэнцкай стыпэндыі, абвінавацілі ў адміністраваньні «экстрэмісцкага» тэлеграм-каналуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суды, выракі і затрыманьні 15 траўня: у падсуднай у «справе студэнтаў» Яны Арабейкі зьявіліся праблемы з сэрцамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пэнсіянэрку, якая прыйшла 9 траўня на магілу Быкава, судзілі за пікетаваньне