Улады: плата за выезд зь Беларусі — гэта змаганьне з каранавірусам

Мясцовы збор за перасячэньне мяжы на выезд зь Беларусі «накіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфэкцыяй», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Па 29 рублёў за машыну давядзецца плаціць за выезд у Польшчу, Літву і Ўкраіну з Гомельскай і Горадзенскай абласьцей з 1 чэрвеня.

Пры гэтым памежнікі папярэдзілі, што не ва ўсіх пунктах пропуску ёсьць умовы, каб прыняць грошы. Таму лепш заплаціць загадзя і не памыліцца з абласным бюджэтам. Чэкі можна паказваць як у папяровым, так і ў электронным выглядзе.

Збор ня трэба будзе плаціць вэтэранам баявых дзеяньняў, вязьням фашысцкіх канцлягераў, членам афіцыйных дэлегацый, а таксама для паездак

  • да блізкіх сваякоў,
  • на лячэньне,
  • у службовую выправу,
  • на пахаваньне блізкіх сваякоў,
  • на могілкі да блізкіх сваякоў.

За перасячэньне мяжы ў пунктах спрошчанага пропуску плату браць ня будуць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўпершыню выказаўся пра пажар касьцёла ў Будславе і збор грошай на рэстаўрацыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стагнацыя будзе, але развалу і дэфолту пакуль чакаць ня варта, — Раманчук
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зь беларускай нафтаперапрацоўкай, якая падпала пад санкцыі ЗША