Вярхоўны суд адхіліў апэляцыю ў справе застрэленага сілавікамі Шутава і яго сябра Кардзюкова

Суд над сведкам гібелі Генадзя Шутава Аляксандрам Кардзюковым. Люты 2021 году.

Апэляцыйныя скаргі разглядаліся 14 траўня. У залю суду пусьцілі толькі родных абвінавачаных.

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бяз зьменаў выракі ў справе берасьцейцаў Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьведку забойства Шутава прысудзілі 10 гадоў калёніі

Апэляцыйныя скаргі Кардзюкова і родных Шутава разглядалі раніцай 14 траўня, рашэньне абвясьцілі празь некалькі гадзінаў пасьля пачатку паседжаньня. Журналістаў у судовую залю не дапусьцілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенага на 10 гадоў сьведку забойства Генадзя Шутава прызналі палітвязьнем. Заключэньне праваабаронцаў па справе

Берасьцейскі абласны суд прызнаў Аляксандра Кардзюкова вінаватым у супраціўленьні асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак, а таксама ў спробе яе забойства 25 лютага 2021 году. Судзьдзя Сьвятлана Крамянеўская прысудзіла мужчыну 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Вінаватым у супраціўленьні таксама прызналі Генадзя Шутава, які памёр ад агнястрэльнага раненьня ў патыліцу.