На Віцебшчыне пабілі пракурора

Дуброўна

32-гадовы жыхар Дуброўны напаў на пракурора Міхаіла Пацеева, цяпер яму пагражае турэмнае зьняволеньне.

Дубровенскі раённы аддзел Сьледчага камітэту пачаў крымінальную справу супраць 32-гадовага мясцовага жыхара паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 6 траўня каля дома № 12 па вуліцы Вакзальнай у Дуброўне мужчына «пагражаў гвалтам і ўжыў гвалт да пракурора Дубровенскага раёну з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасьці і прымусіць да зьмены яе характару».

«Народныя навіны Віцебска» пішуць, што пацярпелы — пракурор Міхаіл Пацееў. Мужчыну, які напаў на яго, узялі пад варту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве на 16 гадоў зьняволілі кіроўцу, які абліў бэнзінам машыну і супрацоўніка ДАІ, пагражаючы падпаліць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палічылі, што трэба вырваць зь сям’і». Аршанцу, які выхоўвае чатырох дзяцей, прысудзілі «хімію» за абразу міліцыянта
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сын паміраў у канвульсіях, а міліцыянты здымалі гэта на тэлефон». Нестыкоўкі ў праверцы сьмерці Аляксандра Віхора