У пастаноўцы, якую будзе трансьляваць на сваім канале Беларускі фонд культурнай салідарнасьці, задзейнічаныя як беларускія акторы, так і польскія. Згоду на паказ далі стваральнікі гэтага праекту, у тым ліку, рэжысэр Дзьмітры Цішко і аўтар п’есы Іван Вырыпаеў.
Сродкі, атрыманыя падчас трансьляцыі, будуць пералічаныя тэатральным дзеячам, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страх і адчай Трэцяга Рэйха»: «Купалаўцы» пакажуць спэктакль пра нацызмАкрамя таго, 6 траўня на YouTube-канале «Купалаўцы» а 19-й гадзіне будзе паказаны спэктакаль «Войцэк», які паставіў Раман Падаляка.
Яшчэ летась большая частка трупы галоўнага беларускага тэатру звольнілася на знак салідарнасьці са сваім дырэктарам Паўлам Латушкам, якога Міністэрства культуры адхіліла ад пасады за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павал Латушка: «На ўсе ролі ў Купалаўскі тэатар цяпер набіраюць студэнтаў»Артысты заснавалі інтэрнэт-праект «Купалаўскі», дзе робяць віртуальныя паказы вядомых і новых пастановак.