Пракурор запатрабаваў 6 гадоў зьняволеньня для актывіста «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, якога судзяць у справе тэлеграм-каналу «Армія з народам».
Іншым абвінавачаным пракурор запатрабаваў таксама вялікія тэрміны.
Антаніне Канавалавай і яе мужу Сяргею Ярашэвічу — па 5 гадоў і 6 месяцаў зьняволеньня.
Сяргею Коршуну і Яўгену Прывалаву — па 4 гады і 6 месяцаў зьняволеньня.
Падсудных абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і падрыхтоўцы беспарадкаў.
Сяргея Спарыша вінавацяць яшчэ і ў тым, што ён перашкаджаў працы Цэнтравыбаркаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Віну не прызнаю, суду заяўляю адвод». Пачаўся суд па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам» і Сяргея Спарыша з «Народнай грамады» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе не прызнаюць віны, двое адмаўляюцца ад паказаньняў. Працягваецца суд па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам»