Студэнты ЭГУ стварылі апытаньне, якое дапаможа высьветліць, наколькі часта беларусы сутыкаюцца з дыскрымінацыяй на моўнай глебе.
Студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ладзяць праект-дасьледаваньне пра дыскрымінацыю нацыянальных моваў ва Ўкраіне і Беларусі. У разьвіцьці праекту ім дапамагае кампанія IFES Ukraine, піша «Новы час».
Аўтары праекту стварылі апытаньне датычна Беларусі і выпадкаў дыскрымінацыі ў сфэры абслугоўваньня. Аўтары праекту мяркуюць, што яно дапаможа дасьледаваць праблему ў Беларусі, высьветліць, як часта беларусы змагаюцца з моўнай дыскрымінацыяй і наогул сутыкаюцца зь ёю.
Арганізатары просяць дапамагчы ім у дасьледаваньні і зборы зьвестак. Дзеля гэтага трэба прайсьці невялікае апытаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Гаруноў: Беларусь і Расея ідуць у розныя бакі: першая — у 1918 год, другая — у часы імпэрыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарговая перамога «моўных інспэктараў» Случака і Нагорнай: дамагліся страхавых пасьведчаньняў па-беларуску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша задача — каб стала меней тых, хто адлічвае гісторыю ад 1917 году». Рэдактары незалежных сайтаў пра «беларускамоўную нядзелю»