У Менску прайшла акцыя да 35-х угодкаў аварыі на ЧАЭС. На яе выйшлі жанчыны з чорнымі парасонамі. На традыцыйную акцыю ўлады Менска дазволу не далі.
У менскім раёне Малінаўка прайшоў жаночы Чарнобыльскі шлях. Гэты раён называюць «чарнобыльскім»: пасьля катастрофы на ЧАЭС тут давалі кватэры перасяленцам з пацярпелых ад радыяцыі раёнаў Беларусі.
Акцыя была несанкцыянаванай. Затрыманьняў не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусы па ўсім сьвеце адзначаюць 35-я ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі. ФОТАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ужо сёньня: 35 гадоў таму выбухнуў рэактар на Чарнобыльскай АЭСГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Закінуты сьвет прыцягвае як магніт». Ці магчыма інтэграваць беларускі і ўкраінскі чарнобыльскі турызмГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Чарнобыль нікуды не сышоў». Прафэсар Бандажэўскі пра новыя дасьледаваньні старой праблемы