Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»

«Чарнобыльскі шлях» у 1996 годзе

Як паведаміў TUT.BY кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»

У сваім адказе на заяўку арганізатараў Менгарвыканкам назваў прычыны: адсутнасьць дамоваў зь міліцыяй, хуткай мэдычнай дапамогай і камунальнікамі; маршрут шэсьця, які, на думку ўладаў, не адпавядае патрабаваньню закону; арганізатары нібыта да атрыманьня адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам; а таксама пандэмія COVID-19.

Раней міністар унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што міліцыя будзе рэагаваць на ўсе парушэньні незалежна ад таго, дазволяць улады правядзеньне акцыі ці не, нагадвае TUT.BY.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апазыцыя падала заяўку на «Чарнобыльскі шлях-2021», каб паказаць, што ў краіне «прававы Чарнобыль»